Новости

Фонд международной солидарности > Новости > Новыя адукацыйныя магчымасці для беларусаў 

Новыя адукацыйныя магчымасці для беларусаў 

Фонд міжнароднай салідарнасці (Польшча) і Вольны Беларускі Ўніверсітэт (ВБЎ) пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу запусцілі адукацыйны праект для беларусаў. У рамках гэтага праекту беларусы атрымліваюць доступ да незалежнай, высакаякаснай адукацыі ў ЕС. Дадзеныя адукацыйныя праграмы адрасаваныя беларусам, якія зацікаўленыя ў павышэнні сваёй прафесійнай кваліфікацыі і хочуць больш даведацца пра дэмакратычныя рэформы. 

Цягам бліжэйшых двух гадоў беларусам будуць даступныя 13 курсаў. Большасць з іх будуць праводзіцца ў рэжыме анлайн, кожны курс будзе пацверджаны і сертыфікаваны еўрапейскай навучальнай установай. Студэнты атрымаюць дыпломы пасля паспяховага завяршэння кожнага курсу. Дзякуючы фінансаванню Еўрапейскага саюзу прынятыя на курс кандыдаты вызваляюцца ад аплаты за навучанне. 

У восеньскім семестры 2022 года будуць запушчаны наступныя курсы: Mini MPA, Mini MBA і Лідары пераменаў. 

  1. Mini MPA (магістр дзяржаўнага кіравання) 

Гэта курс, які факусуецца на кіраванні дзяржаўным (грамадскім) сектарам. Паспяховыя кандыдаты могуць пашырыць свае веды, якія тычацца працы ў дзяржаўным сектары. У курсе таксама прадстаўлены беларускі кантэкст. Гэта кароткі анлайн-курс павышэння кваліфікацыі, які дае шырокія веды для людзей, якія працуюць або плануюць працаваць на кіраўнічых пасадах. Праграма курсу падзелена на шэсць тэматычных модуляў: (1) Грамадскія палітыкі дзяржавы; (2) Грамадскія паслугі, адміністрацыя і менеджмент; (3) Арганізацыйныя паводзіны і кіраванне чалавечымі рэсурсамі; (4) Кіраванне фінансамі і бюджэт; (5) Партнёрствы і супрацоўніцтва дзяржаўнага і прыватных сектароў; (6) Этыка і дэмакратычныя каштоўнасці 

Курс праводзіць доктар адміністрацыйных навук Паліна Прысмакова, прафесар кафедры грамадскай адміністрацыі (Атлантычны ўніверсітэт у Фларыдзе). Mini MPA — гэта 140-гадзінавая праграма, падзеленая на 15 сесіяў. 

Рэгістрацыя на гэты семестр ужо завяршылася, але дадзены курс будзе паўтораны ў наступным годзе. Сачыце за намі, каб быць у курсе! 

  1. Mini MBA (магістр бізнес-адміністравання) 

Mini MBA — гэта скарочаны варыянт поўнай вучэбнай праграмы па прадпрымальніцтве. Яна складаецца з найбольш істотных элементаў кіравання бізнесам. Дадзены курс прызначаны для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу Беларусі. Асноўная мэта праграмы Mini MBA — даць яе ўдзельнікам усебаковыя веды і навыкі ў сферы менеджменту, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі. Студэнты атрымаюць веды па кіраванні бізнесам, змогуць развіць свае навыкі аналізу рызыкаў і патэнцыйных выгадаў, а таксама сфармуюць сацыяльныя кампетэнцыі, неабходныя для вядзення бізнесу. 

Курс праводзіцца супрацоўнікамі Факультэту кіравання Лодзінскага ўніверсітэту ў супрацоўніцтве са спецыялістамі з Беларусі. Міні-МВА доўжыцца ў агульнай складанасці 132 гадзіны. 

Тут — спасылка на рэгістрацыйную форму. 

Рэгістрацыя на курс адбываецца да 09 кастрычніка 2022 года. 

  1. Лідары пераменаў 

Дадзены курс з’яўляецца адмысловай прапановай для беларускіх актывістаў. Сустрэчы падзеленыя на тры блокі: (1) грамадзянская супольнасць у тэорыі і практыцы; (2) Культура і гісторыя Беларусі; (3) Развіццё навыкаў у сферы грамадскай дзейнасці, лічбавага грамадства і лідарства. Мэта — падрыхтаваць будучых беларускіх лідараў, якія будуць развіваць грамадзянскую супольнасць Беларусі пасля зменаў. Прыярытэтам з’яўляецца гарантаванне бяспекі студэнтаў для ўдзелу ў курсе. У выніку ўдзелу ў курсе студэнты будуць падрыхтаваныя да выканання ролі грамадскіх лідараў у маючых адбыцца дэмакратычных пераменах. 

Набор на курс будзе абвешчаны напрыканцы снежня або ў пачатку студзеня. 

Уся неабходная інфармацыя пра курсы і крытэры атрымання стыпендыяў даступная >>>> ТУТ <<<<.   

Запрашаем сачыць за нашымі абвесткамі ды праграмамі праз супольнасці  

ВБЎ у 

Facebook 

Instagram 

Telegram  

  LinkedIn  

ФМС у 

Facebook 

Twitter 

 

Перейти к содержимому