Кіраванне малым бізнесам
Аб’яўляецца набор на курс Global Mini MBA®-Кіраванне малым бізнесам, арганізаваную Вольным Беларускім Універсітэтам разам з Польска-амерыканскай Праграмай кіравання Факультэту Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту.
Асноўная мэта праграмы — даць удзельнікам комплексныя веды ў галінах кіравання, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі.
Набор ажыццяўляе прадстаўнікі бізнэс-асацыяцыяў Беларусі сярод будучых і цяперашніх уладальнікаў бізнесу, прадпрымальнікаў і менеджараў, стартапераў, бізнес-лідэраў і спецыялістаў.
Праграма навучання будзе ісці з 28 кастрычніка 2022 па 25 лютага 2023 года. Колькасць праграмных гадзінаў — 132, у тым ліку кансультацыі і практыкумы.
Заняткі праз будуць адбывацца праз MS Teams і Moodle.
Дзякуючы падтрымцы ЕС, грамадзяне Беларусі могуць атрымаць стыпендыю на аплату навучання на курсе.
Global Mini MBA® – гэта 132-гадзінная праграма па менеджменце без атрымання ступені для бізнесменаў, прадпрымальнікаў і ўласнікаў малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама супрацоўнікаў хутка растучых фірмаў. Яна ахоплівае ключавыя вобласці кіравання з акцэнтам на сучасныя веды пра кіраванне і ўдасканаленне практычных менеджарскіх навыкаў.
Праграма навучання складаецца з наступных узаемазвязаных модуляў:
Азнаямленчая сесія
Модуль 1: Паводзіны ўнутры арганізацыі
- Інтэграцыя і пабудова каманды
- Лідарства
Модуль 2: Фінансавы аналіз
- Фінансавы менеджмент
- Кіраўнічы ўлік
Модуль 3: Стратэгічнае кіраванне
- Як разумець рынак і кліентаў
- Стратэгія канкурэнцыі
- Інавацыйныя бізнес-мадэлі
Модуль 4: Лічбавыя кампетэнцыі
- Лічбавая камунікацыя ў бізнесе
- Мастацтва анлайн-прэзентацыі
- Абарона даных і кібербяспека
Модуль 5: Прававыя і эканамічныя аспекты дзейнасці кампаніі
- Арганізацыйна-прававыя асновы прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі
- Падаткі на прадпрыемстве
- Інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва ў Беларусі
Модуль 6: Семінар практычных прыкладаў
- Пачатак – уводная сесія
- Семінар па дызайн-мысленні
- Кансультацыі з камандамі
- Конкурс практычных прыкладаў