Фонд „Школа Лідараў”, Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе „Школа грамадскіх лідараў”.
Ён адрасаваны беларускім лідарам – няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў – людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.
Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Прыём заявак працягваецца да 20.02.2023. (спасылка на форму заяўкі)
Падчас навучання мы будзем разглядаць лідарства і яго розныя формы. Мы будзем слухаць і абмяркоўваць грамадзянскую супольнасць. Мы будзем размаўляць пра спосабы ўмацавання супольнасці і пра мадэлі грамадскага дзеяння. Мы пастараемся разам падумаць пра тое, як будаваць давер і сетку супрацоўніцтва. Мы будзем задаваць важныя пытанні і шукаць адказы на іх разам. Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельнікі будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамагаюць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.
Што атрымае ўдзельнік Школы грамадскіх лідараў?
- Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі па пытаннях бяспекі для грамадзянскай супольнасці з магчымасцю абмеркаванняў з імі;
- Сустрэчы з лідарамі вядучых грамадскіх ініцыятываў Беларусі;
- Знаёмства з мадэллю лідарства, што выкарыстоўваецца ў Фондзе Школа Лідараў, магчымасць раскрыць і ўмацаваць свой лідарскі патэнцыял, а таксама праявіць сябе ў лідарскіх ролях;
- Вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
- Вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў;
- Знаёмства з іншымі лідарамі, якія дзейнічаюць аналагічна або зусім па-іншаму, магчымасць абменьвацца досведам і быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі, створанай выпускнікамі нашых праграмаў.
Арганізацыя „Школы Грамадскіх Лідараў”
Праект складаецца з 3 сесіяў у анлайн-фармаце па выхадных. Па суботах удзельнікі будуць слухаць лекцыі і ўдзельнічаць у дыскусіях з экспертамі і гасцямі. Ён фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Даты сесіяў:
Уводная сустрэча: 9 сакавіка 17:00-20:00 паводле польскага часу
Першая сесія: 18-19 сакавіка 2023 г.
Другая сесія: 22-23 красавіка 2023 г.
Трэцяя сесія: 13-14 мая 2023 г.
Заняткі падчас сесіяў будуць адбывацца з 9:00 да 14:00 паводле польскага часу.
Каго запрашаем узяць удзел у праекце?
Да ўдзелу ў Школе грамадскіх лідараў запрашаюцца лідары беларускіх ініцыятываў з Беларусі ці з-за яе межаў, якія маюць досвед грамадскай дзейнасці. Праграма прызначана для людзей, каму 18 сакавіка 2023 года. споўніцца 18 гадоў.
Адабраных кандыдатаў для ўдзелу ў Школе мы запросім на анлайн-сумоўі. Набор на курс – 30 удзельнікаў.
Графік набору ў „Школу Грамадскіх Лідараў”
Этап 1 (24.01-20.02)
Запоўніць форму анлайн-заяўкі
+ падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць
Этап 2 (01.03-03.03)
Анлайн-сумоўі з кандыдатамі.
Вынікі набору будуць абвешчаныя 07 сакавіка 2023 года.
Матэрыялы для спампоўкі
У выпадку пытанняў просьба пісаць на адрас электроннай пошты: julia.szcześniak@szkola-liderow.pl
Праект рэалізуецца Фондам „Школа Лідараў” (ФШЛ), Вольным Беларускім Універсітэтам (ВБЎ) і Фондам Міжнароднай Салідарнасці (ФМС). Ён фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Фонд „Школа лідараў”:
Фонд „Школа лідараў” – гэта арганізацыя, якая больш за 27 гадоў дбае пра якасць грамадскага жыцця ў Польшчы і дзейнічае на карысць свядомага, заснаванага на каштоўнасцях лідарства.
Місія ФШЛ – гэта развіццё грамадзянскай супольнасці шляхам навучання і падтрымкі лідараў, якія дзейнічаюць у публічнай сферы ў няўрадавых арганізацыях, органах мясцовага самакіравання і палітычных партыях. Базавыя каштоўнасці ФШЛ – гэта павага да дэмакратычных каштоўнасцяў, плюралізм і павага разнастайнасці.
„Школа лідараў” дзейнічае з 1994 года, і досвед, назапашаны за гэты час, паказвае, што варта інвеставаць у людзей з вялікім лідарскім патэнцыялам, дапамагаючы ім ствараць у сваім асяроддзі новыя мадэлі і нормы – камунікавання, паводзінаў і дзейнасці. Школа праводзіць адукацыйныя праграмы па кіраванні зменамі, лідарстве, камунікаванні і заангажаванні іншых. У дасягненні сваіх мэтаў яна абапіраецца на дапамогу партнёраў з няўрадавага, дзяржаўнага і бізнес- сектараў. Школа падтрымлівае лідараў, каб яны эфектыўна дзейнічалі на карысць зменаў і ўплывалі на рэчаіснасць, што іх атачае. Падрабязна пра ФШЛ: https://www.szkola-liderow.pl/
Вольны Беларускі Ўніверсітэт:
Вольны Беларускі Ўніверсітэт паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых асобаў дэмакратычнай Беларусі, сярод якіх нобелеўскія лаўрэаты Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі, Станіслаў Шушкевіч, Анджаліка Борыс і Аляксандр Мілінкевіч.
Праект скіраваны на падрыхтоўку будучых менеджарскіх кадраў для дэмакратычнай беларускай дзяржавы з апорай на патэнцыял польскіх ВНУ і з улікам лепшага досведу рэформаў у Польшчы і Цэнтральнай Еўропе, таксама з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання.
ВБЎ бачыць сваю місію ў тым каб даць імпульс для будаўніцтва анлайн адукацыйнага асяроддзя, якое будзе стымуляваць мадэрнізацыю беларускай вышэйшай адукацыі, з’яўляючыся адкрытым для любых правайдараў, пры ўмове прапановы імі якаснага кантэнту і дыдактыкі.
Больш падрабязна пра ВБЎ:
Фонд Міжнароднай Салідарнасці:
Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ажыццяўляе дзейнасць у сферы супрацоўніцтва на карысць развіцця у дачыненні да замежных краінаў. ФМС робіць акцэнт на падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў, развіцці грамадзянскай супольнасці, прынцыпах добрага кіравання, развіцці мясцовай дэмакратыі, перадачы досведу эканамічных і палітычных пераўтварэнняў, свабодных СМІ, праваабарончых арганізацыяў. У выпадку патрэбы Фонд таксама ажыццяўляе гуманітарную дзейнасць.
Прыярытэтным рэгіёнам дзейнасці Фонду з’яўляюцца краіны Усходняга партнёрства: Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан. Ва Украіне, Малдове і Грузіі ФМС працуе праз свае філіялы. У мэтах рэалізацыі сваіх мэтаў ФМС супрацоўнічае з польскімі і замежнымі органамі дзяржаўнай адміністрацыі, органамі мясцовага самакіравання, няўрадавымі арганізацыямі і школамі.
Больш падрабязна пра Фонд міжнароднай салідарнасці: Фонд міжнароднай салідарнасці