Беларуская версія ніжэй
Drodzy Białoruscy Przyjaciele,
Fundacja Solidarności Międzynarodowej (FSM) od lat wspiera białoruskie społeczeństwo w jego dążeniu do wolności, demokracji i pełnej niepodległości. Z ogromnym niepokojem obserwujemy to, co obecnie dzieje się w Waszym kraju, gdzie przelano krew niewinnych ludzi i brutalnie podeptano ich pokojowe dążenie do prawdy i życia w sprawiedliwie rządzonym państwie. Podziwiamy Waszą odwagę i determinację.
Historyczna bliskość naszych narodów i szacunek dla praw człowieka stanowiący fundament cywilizacji i kultury europejskiej, której Wy także jesteście częścią, nie pozwalają nam przejść obojętnie obok represji, tortur, bicia i więzienia ludzi, zwalniania ich z pracy. Nie pozostawimy Was samych w tej trudnej i być może przełomowej dla losów całej Białorusi chwili. Naszą solidarność z Wami i troskę o los Wasz i Waszych bliskich chcemy wesprzeć konkretnymi działaniami.
W związku z tym, FSM wesprze polski program pomocy osobom represjonowanym w ramach rządowego Planu „Solidarni z Białorusią”. Pomoc zostanie udzielona wszystkim osobom, które:
• ucierpiały w wyniku działań OMON-u, milicji i innych służb (pomoc medyczna, rehabilitacja, wsparcie psychologiczne),
• zostały zwolnione z pracy lub narażone na konsekwencje finansowe z powodu udziału w strajkach czy protestach (pomoc prawna, pomoc rzeczowa i finansowa, wsparcie w poszukiwaniu pracy),
• zostały usunięte ze szkół lub uczelni lub poddane innym represjom (program stypendialny).
Prosimy osoby poszkodowane o zgłaszanie się na adres e-mail: solidarni@solidarityfund.pl
Szczegóły na temat uzyskania wsparcia zostaną podane z użyciem bezpiecznych środków komunikacji.
PAMIĘTAJCIE: NIKT NIE ZOSTANIE POZOSTAWIONY SAM SOBIE.
Niech żyje Białoruś!
******
Дапамога пацярпелым падчас паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі – важнае паведамленне
Дарагія Беларускія Сябры,
Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ужо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці. З вялікай трывогай мы назіраем за тым, што цяпер адбываецца ў Вашай краіне, дзе праліта кроў нявінных людзей і жорстка растаптана іх мірнае імкненне да праўды і жыцця ў справядліва кіраванай дзяржаве. Мы захапляемся Вашай адвагай і рашучасцю.
Гістарычная блізкасць нашых народаў і павага да правоў чалавека, якія ляжаць у аснове еўрапейскай цывілізацыі і культуры, часткай якой Вы таксама з’яўляецеся, не дазваляюць нам абыякава прайсці міма рэпрэсій, катаванняў, збіванняў і турэмнага зняволення людзей, звальнення іх з працы. Мы не пакінем Вас адных у гэтым няпростым і, магчыма, пераломным для лёсу ўсёй Беларусі моманце. Нашу салідарнасць з Вамі і клопат пра Ваш лёс і лёс вашых блізкіх мы хочам падтрымаць канкрэтнымі дзеяннямі.
У сувязі з гэтым ФМС падтрымае польскі план дапамогі рэпрэсаваным асобам у рамках урадавага плана „Салідарныя з Беларуссю”. Дапамога будзе аказана ўсім асобам, якія:
- пацярпелі ў выніку дзеянняў АМАПа, міліцыі і іншых службаў (медыцынская дапамога, рэабілітацыя, псіхалагічная падтрымка),
- былі звольненыя з працы або былі аштрафаваныя з-за ўдзелу ў забастоўках або пратэстах (юрыдычная дапамога, матэрыяльная і фінансавая дапамога, падтрымка ў пошуку працы),
- былі выдаленыя са школ або каледжаў або падвергнутыя іншым рэпрэсіям (стыпендыяльная праграма).
Мы просім пацярпелых дасылаць паведамленні на адрас электроннай пошты: solidarni@solidarityfund.pl
Падрабязная інфармацыя аб формах падтрымкі будзе прадстаўлена з выкарыстаннем бяспечных сродкаў сувязі.
ПАМЯТАЙЦЕ: НІХТО НЕ ЗАСТАНЕЦЦА АДЗІН.
Жыве Беларусь!